Лагатып камітэта дзяржаўнай маёмасці РБ Герб Мінскай вобласці

Звесткі аб прадстаўніках дзяржавы

Курсы падрыхтоўкі асоб на права ажыццяўлення паўнамоцтваў прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, праводзяцца дзяржаўнай установай адукацыі "Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці" (далей - Цэнтр).

Праграма навучання накіравана на пашырэнне і паглыбленне ведаў асоб, якія прэтэндуюць на права ажыццяўлення паўнамоцтваў прадстаўніка дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, па актуальных пытаннях кіравання таварыствамі, навучанне ўменню аналізаваць іх эканамічны стан, рэгуляваць дзейнасць і прымаць пісьменныя кіраўнічыя рашэнні. Змест праграмы ў максімальнай ступені адпавядае патрабаванням атэстацыі, якая праводзіцца Дзяржкаммаёмасцю.

Працягласць навучання 2 тыдні, кошт навучання адной асобы - 510 руб. Заняткі праводзяцца на адрас: г. Мінск, вул. Чырвоная, 12, 3-ці паверх. Атэстацыя праводзіцца камісіяй Дзяржкаммаёмасці на базе Цэнтра з выдачай пасведчання ўстаноўленага ўзору.

Тэрміны навучання на права ажыццяўлення паўнамоцтваў прадстаўніка дзяржавы ў 2025 годзе:

  • 13 - 24 студзеня
  • 24 лютага - 7 сакавіка
  • 7 - 18 красавіка
  • 19 - 30 мая
  • 1 - 12 верасня
  • 6 - 17 кастрычніка
  • 10 - 21 лістапада
  • 8 - 19 снежня.

Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй, а таксама запісацца на навучанне можна пасродкам запаўнення формы на сайце Цэнтра http://uc-gki.by/.

Кантакты па пытаннях:

  • заключэння дагавораў: +375(17) 284-90-11, моб. тэл. +375 (29) 700 33 06 (юрысконсульт Цэнтра Захараўская Марыя Вячаславаўна);
  • аплаты, выстаўлення рахунку: +375(17) 284-66-51 (бухгалтэрыя);
  • навучання: +375(29) 507 37 39 (метадыст Тарасюк Аліна Іванаўна).

Даведачна. Для праходжання навучання спатрэбіцца заключыць з Цэнтрам дагавор і прадставіць наступныя дакументы слухача:

  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • даведка-аб'ектыўка (арыгінал з гербавай пячаткай);
  • завераная ва ўстаноўленым парадку копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • завераная ва ўстаноўленым парадку копія дакумента, які пацвярджае факт змянення прозвішча (пасведчанне аб заключэнні (разарванні) шлюбу і інш.), у выпадку несупадзення даных у прад'яўленых дакументах (прозвішчы ў пашпарце і дыпломе, даведцы-аб'ектыўцы).

Названыя дакументы, а таксама 3 экзэмпляры падпісанай дамовы слухач прывозіць з сабой у першы навучальны дзень і аддае метадысту (акрамя пашпарта).

Таксама ў Цэнтры атэставаныя прадстаўнікі дзяржавы маюць магчымасць павысіць кваліфікацыю па праграме «Карпаратыўнае кіраванне. Практычныя пытанні кіравання гаспадарчым таварыствам з доляй дзяржавы ў статутным фондзе». Працягласць навучання 5 дзён, кошт навучання адной асобы – 361 руб., слухачам выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.

Тэрміны курсаў павышэння кваліфікацыі ў 2025 годзе:

  • 10 - 14 лютага
  • 31 сакавіка - 4 красавіка
  • 29 верасня - 3 кастрычніка.

Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб праграме павышэння кваліфікацыі можна на сайце Цэнтра, там жа можна запоўніць заяўку на навучанне па ўстаноўленай форме.

Кантакты па пытаннях:

  • заключэння дагавораў: +375(17) 284-90-11, моб. тэл. +375 (29) 700 33 06 (юрысконсульт Цэнтра Захараўская Марыя Вячаславаўна);
  • аплаты, выстаўлення рахунку: +375(17) 284-66-51 (бухгалтэрыя);
  • навучання: +375(29) 507 37 39 (метадыст Тарасюк Аліна Іванаўна).

Даведачна. Браніраванне месцаў для пражывання на час навучання магчыма ў рамках супрацоўніцтва Цэнтра ў:

  • гасцініцы РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» (г. Мінск, вул. Асіпенкі, 17, корп. 3, тэл. +375(17) 270-42-40, +375(29) 560-03-23);
  • інтэрнаце гасцінічнага тыпу №2 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 67, тэл. +375(17) 323-85-04);
  • гасцініцы УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» (г. Мінск, вул. Караля, 12, тэл. +375(17) 358-89-19);
  • інтэрнаце гасцінічнага тыпу ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (г. Мінск, вул. Маскоўская, 15, тэл. +375(17) 228-13-12).

Пры браніраванні нумароў просьба паведамляць, што пражыванне неабходна слухачам Цэнтра.

Павышэнне кваліфікацыі прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў таксама ажыццяўляецца Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў БДЭУ па праграме "Практыка кіравання гаспадарчым таварыствам".

Тэрміны курсаў павышэння кваліфікацыі ў 2025 годзе:

  • 27 - 31 студзеня
  • 10 - 14 сакавіка
  • 21 - 25 красавіка
  • 9 - 13 чэрвеня
  • 22 - 26 верасня
  • 20 - 24 кастрычніка
  • 10 - 14 лістапада
  • 1 - 5 снежня.

Кошт навучання адной асобы – 330 бел.руб.

Заяўкі на навучанне трэба накіроўваць:

  • па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Свярдлова, 7, каб. 405а, ІПК або ПЭК БДЭУ;
  • па факсе: +375 (17) 317-17-36;
  • па электроннай пошце: IPK@bseu.by, Ipkipek.bseu@mail.ru, konsalt@bseu.by;
  • кантактныя тэлефоны: +375(17) 229-12-04 (05, 06, 12, 03 01).
Апошняя змена 28.02.25
Інфармацыйныя рэсурсы