У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» права набываць аб'екты прыватызацыі маюць фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства; юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, за выключэннем дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх колькасць акцый (памер долі), якія належаць Рэспубліцы Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, перавышае 50 працэнтаў; замежныя дзяржавы і іх адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі; міжнародныя арганізацыі, замежныя юрыдычныя асобы, а таксама замежныя арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.
У Мінскай вобласці у 2026 годзе да прыватызацыі (продажу) прапануюцца знаходзячыяся ва ўласнасці вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак пакеты акцый 4 адкрытых акцыянерных таварыстваў.